
З мэтай прыцягнення ўвагі вучняў і іх бацькоў, педагогаў, грамадскасці да захавання і развіцця родный мовы, нацыянальнай культуры, яе традыцый, звычаяў і абрадаў прайшоў Тыдзень беларускай мовы і літаратуры.
Тыдні беларускай мовы і літаратуры ў нашай школе заўсёды з’яўляюцца яркай і запамінальнай падзеяй. Не стаў выключэннем і гэты, які прайшоў з 19 па 23 лютага 2024 года пад дэвізам: «Мова родная- мова модная”. Агульны цёплы, душэўны настрой надаў усяму Тыдню першы дзень, які пачаўся з урачыстага адкрыцця тыдня, вучні з задавальненнем прымалі актыўны ўдзел ва ўсіх мерапрыемствах, якія ім былі прапанаваны.